Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкая міліцыя мае прэтэнзіі да кандыдата Яраслава Берніковіча


Пікет Яраслава Берніковіча 16 верасьня

Пікет Яраслава Берніковіча 16 верасьня

Актывіст кампаніі «Гавары праўду», які балятуецца па Наваполацкай акрузе № 25, раздаваў агітацыйныя ўлёткі. Ды яго падышлі міліцыянты і прадстаўнік акруговай камісіі. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі здымаў распаўсюд улётак на відэакамеру.

Спадар Берніковіч запытаўся, чым выклікана такая надзвычайная цікаўнасьць да ягоных дзеяньняў. А ў адказ пачуў, што яго шукаюць, каб узяць тлумачэньні наконт ягонага пікету:

«Мне сказалі, што я мушу пайсьці ў акруговую камісію і патлумачыць, што за пікет я ладзіў. Калі я запытаў, які пікет маецца на ўвазе, мне сказалі: „Той, пра які напісана ў інтэрнэце“. Ісьці кудысьці зь міліцыянтамі я адмовіўся: калі мяне хочуць бачыць у міліцыі, то няхай высылаюць позву. А калі мне трэба нешта тлумачыць у камісіі, то і туды трэба выклікаць афіцыйным чынам, а ня так — зь міліцыяй і пасярод вуліцы».

Кандыдат мяркуе, што міліцыянтаў і выбарчую камісію цікавяць заўчорашнія падзеі. Тады ён таксама раздаваў улёткі наваполацкім мінакам, а побач стаялі два стэнды: адзін — з інфармацыяй пра сябе і кампанію «Гавары праўду», а другі — з фатаздымкамі палітвязьняў і адрасамі ўстановаў, дзе яны адбываюць тэрмін зьняволеньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG