Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкая амбасада ня будзе скардзіцца на беларускую міліцыю


Затрыманьне журналістаў падчас вулічнага пікета “Зьмены”

Затрыманьне журналістаў падчас вулічнага пікета “Зьмены”

Падчас разгону пікета актывістаў «Зьмены» была затрыманая здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF — апэратар Дзьмітрый Рудакоў і прадусар Аляксей Акулаў.

Аляксей Акулаў: «Калі нас затрымлівалі, мы казалі, што ў нас акрэдытацыі нямецкага тэлеканала. Але на гэта ніхто не зьвярнуў увагі». Пасьля журналістаў даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе яны правялі дзьве гадзіны. У РУУС таксама быў выкліканы супрацоўнік нямецкай амбасады.

Супрацоўніца нямецкай амбасады спадарыня Ляпіна паведаміла, што ў РУУС быў накіраваны спадар Дэтман, пастаянны намесьнік нямецкага амбасадара ў Беларусі. Аднак ён прыбыў на месца, калі журналістаў ужо вызвалілі.

Супрацоўніца нямецкай амбасады таксама абвергла інфармацыю пра тое, што амбасада плянуе зьвярнуцца са скаргай на дзеяньні праваахоўных органаў Беларусі ў сувязі з затрыманьнем журналістаў. «Гэта няпраўда», — кажа спадарыня Ляпіна.

Летась менавіта Фрунзэнскае РУУС сталіцы наведвала дэлегацыя прадстаўнікоў нямецкай паліцыі (на здымку).


Паводле намесьніка начальніка Фрунзэнскага РУУС Руслана Васкрасенскага, тады «нямецкія калегі зь цікавасьцю распытвалі аб арганізацыі працы нашага райупраўленьня і прыйшлі да высновы, што спэцыфіка службы ў нас шмат у чым падобная».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG