Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць страйк на трактарным заводзе?


На Менскім трактарным заводзе ў цэху абкаткі ўжо некалькі дзён ідзе схаваны страйк. Пра гэта сайту «Беларускі партызан» паведаміў рабочы заводу.

Людзі патрабуюць павышэньня заробку, які зрэзалі амаль напалову з пачатку году. Кіраўніцтва заводу не жадае праводзіць агульны сход. Працаўнікі цэху рыхтуюцца да поўнай забастоўкі, — сьцьвярджае «Беларускі партызан».

Старшыня прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паведаміў «Свабодзе», што актывісты прафсаюзу зараз актыўна спраўджваюць гэтую інфармацыю.

Фядыніч: «Калі і ёсьць нейкі страйк, то працаўнікі суседніх цэхаў пакуль нічога пра яго ня ведаюць. У ФЭП ёсьць добрая суполка на Трактарным, але яе актывісты пра страйк у цэху абкаткі пакуль ня чулі. Звычайна такія рэчы цяжка схаваць, яны маюць рэзананс па ўсім заводзе. Магчыма, там нешта лякальнае здарылася, і мы гэта высьвятляем».
XS
SM
MD
LG