Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле ў тэракце каля лётнішча загінулі 18 чалавек


Аўганскія ваяўнікі з арганізацыі «Хізб-э-Ісламі» ўзялі адказнасьць за сёньняшні тэракт каля міжнароднага аэрапорту ў Кабуле, у якім загінулі 12 чалавек, у тым ліку 8 замежнікаў.

Ваяўнікі сказалі, што атака была помстай за фільм «Нявіннасьць мусульманаў», які ў сатырычным сьвятле прадстаўляе прарока Мухамада.

Тэрарыст-сьмяротнік — ім, паводле «Хізб-э-Ісламі», была 22-гадовая жанчына — пратараніў аўтамабілем з выбухоўкай мікрааўтобус, які вёз пілётаў замежнай авіякампаніі.

Тэракты з выкарыстаньнем сьмяротнікаў-жанчын у Аўганістане ажыцьцяўляюцца вельмі рэдка; да таго, у краіне толькі лічаныя жанчыны ўмеюць кіраваць аўтамабілем.

Тэракт адбыўся празь дзень пасьля таго, як тысячы дэманстрантаў палілі аўтамабілі і закідвалі камянямі амэрыканскую вайсковую базу ў Кабуле на знак пратэсту супраць антыісламскага фільму.

Злучаныя Штаты паслалі караблі, дадатковыя войскі і спэцназ для аховы амэрыканскіх інтарэсаў і грамадзян на Блізкім Усходзе, адкуль Вашынгтон эвакуяваў пэрсанал шэрагу сваіх амбасадаў.

Пакуль што няясна, хто нясе адказнасьць за антыісламскі фільм, які выклікаў гвалтоўныя пратэсты ў мусульманскім сьвеце.
XS
SM
MD
LG