Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі назіральніка Яўгена Гуцалава


Хлопец быў назіральнікам ад кампаніі "Справядлівыя выбары 2012" на 71-м участку Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі.

Яўгена Гуцалава затрымалі проста на выбарчым участку. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён пасьпеў выставіць некалькі фатаздымкаў, на адным зь якіх — перакулены дагары нагамі сьцяжок на стале ўчастковай камісіі.

Прычыны затрыманьня дакладна невядомыя. Паводле адной з вэрсіяў, хлопца затрымалі за правядзеньне несанкцыянаванага пікету — бо апошнімі днямі прыхільнікі БХД ладзілі ў Віцебску некалькі акцыяў за байкот выбараў.

Зараз Яўген Гуцалаў знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС, праз мабільны тэлефон не адказвае.
XS
SM
MD
LG