Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: «Падобна, што боршч робіцца культавай стравай»


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ўжо існуюць 16 безальтэрнатыўных акругаў. Гэтую лічбу назвала сёньня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў размове з журналістамі.

Паводле папярэдніх дадзеных, барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягнуць 293 прэтэндэнты. Безальтэрнатыўных акругаў няма толькі ў двух рэгіёнах: у Менску і ў Віцебскай вобласьці. Паводле Лідзіі Ярмошынай, прыкладна 6 працэнтаў скрыняў для галасаваньня на гэтых выбарах будуць празрыстымі.

Карэспандэнт «Свабоды» запытаў старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі, як яна ставіцца да таго, што сёньня, у дзень, калі пачынаецца датэрміновае галасаваньне, выбарцам і жыхарам Беларусі прапаноўваюць зьесьці боршч. Той самы боршч, гатаваньнем якога, паводле словаў Ярмошынай пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, павінны займацца беларускія жанчыны.

На гэта Ярмошына адказала: «Ну што ж тут скажаш... Падобна, што боршч робіцца культавай стравай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG