Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялькоў выйшаў са складу ЦВК


Ігар Лялькоў
Ігар Лялькоў

На сёньняшнім паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі сябра гэтай камісіі з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў заявіў, што спыняе свае паўнамоцтвы.

Падставай для такога рашэньня Ігар Лялькоў назваў наяўнасьць у краіне палітвязьняў, а таксама рэальнае неўключэньне прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі ў склад выбарчых камісіяў розных узроўняў.

Лідзія Ярмошына пасьля гэтага ўнесла прапанову пазбавіць гэткіх самых паўнамоцтваў і прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Карняенку, хоць той гэткай заявы не падаваў. Лідзія Ярмошына патлумачыла гэта рашэньне тым, што абедзьве партыі, БНФ і АГП, зьняліся з выбарчай кампаніі, і таму ім цяпер няма каго прадстаўляць у Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Ігра Лялькоў таксама зьняў сваю заяву аб уключэньні ў склад Назіральнай рады прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў і незалежных СМІ. Ён матываваў сваё рашэньне аб зьняцьці заявы тым, што адпаведны дакумэнт ён падаваў яшчэ 5 верасьня, а Цэнтральная выбарчая камісія разглядае яго толькі праз 2 тыдні. «За гэты час, — сказаў Ігар Лялькоў, — Назіральная рада зрабіла сваю чорную справу: яна ўхваліла цэнзуру, якую ўнесла ў асьвятленьне сродкамі масавай інфармацыі выбарчай кампаніі Цэнтральная выбарчая камісія».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG