Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнік ААН у Лібіі: напад у Бэнгазі павінен абудзіць урады Паўночнай Афрыкі


Прадстаўнік ААН у Лібіі Іян Марцін

Прадстаўнік ААН у Лібіі Іян Марцін

Амбасадар ЗША ў Лібіі Крыстафэр Стывэнс быў забіты на мінулым тыдні падчас нападу на амэрыканскае консульства ў лібійскім горадзе Бэнгазі

Прадстаўнік ААН у Лібіі Іян Марцін заявіў у панядзелак, што напад на консульства ЗША ў Бэнгазі павінен паслужыць абуджальным званком для ўсіх паўночнаафрыканскіх краін і пабудзіць іх шчыльна заняцца пытаньнямі бясьпекі.

Амбасадар ЗША ў Лібіі Крыстафэр Стывэнс быў забіты на мінулым тыдні падчас нападу на амэрыканскае консульства ў лібійскім горадзе Бэнгазі. Напад супаў з пратэстамі супраць зьнятага ў ЗША фільму "Нявіннасьць мусульман", які высьмейвае прарока Мухамэда.

Лібійскія ўлады, аднак, дапускаюць, што напад быў сплянаваны задоўга да гэтага.
XS
SM
MD
LG