Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ісламскім сьвеце працягваюцца пратэсты супраць "Нявіннасьці мусульман"


Затрыманьні ў Баку падчас акцыі пратэсту ля амбасады ЗША

Затрыманьні ў Баку падчас акцыі пратэсту ля амбасады ЗША

Лідэр групоўкі "Хезбала" Хасан Насралла заявіў, што пратэсты будуць працягвацца, пакуль фільм ня будзе цалкам выдалены зь інтэрнэту.

У ісламскім сьвеце шырацца пратэсты супраць зьнятага ў ЗША фільма "Нявіннасьць мусульман", які высьмейвае прарока Мухамеда.

У шыіцкім прымесьці лібанскай сталіцы Бейруту тысячы людзей узялі ўдзел у дэманстрацыі. Лідэр групоўкі "Хезбала" Хасан Насралла, які выступіў перад дэманстрантамі, заявіў, што пратэсты будуць працягвацца, пакуль фільм ня будзе цалкам выдалены зь інтэрнэту.

Антыамэрыканскія акцыі прайшлі ў панядзелак у некалькіх гарадах Пакістану. У сутыкненьнях з паліцыяй былі забітыя два чалавекі.

У Джакарце здарыліся сутыкненьні сотняў дэманстрантаў з паліцыяй.

У Кабуле дэманстранты закідвалі камянямі амэрыканскую вайсковую базу.

У Баку былі затрыманыя 20 удзельнікаў акцыі пратэсту каля амбасады ЗША.

За тыдзень забурэньняў у мусульманскіх краінах загінулі 18 чалавек, у тым ліку амбасадар ЗША ў Лібіі. Дзесяткі людзей атрымалі раненьні, дзесяткі – былі арыштаваныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG