Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЛогвінаЎ» выдала кнігу да 100-годьдзя Максіма Танка


Зборнік выбраных вершаў паэта прэзэнтавалі ў дзень нараджэньня паэта 17 верасьня.

Кніга Танкавай паэзіі «Абвяржэньне» ўваходзіць у сэрыю «Я кнігу маю». Філёзаф Валянцін Акудовіч зазначыў, што ў зборніку сабраны найлепшыя творы клясыкаў і кнігі сэрыі мусяць быць у кожнага чалавека. У вечарыне прынялі ўдзел вядомыя пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч і Людміла Рублеўская. У рамках вечарыны ПЭН-цэнтар адзначыў пераможцаў конкурсу, прысьвечанага юбілею паэта. Імі сталі Андрэй Адамовіч, Павал Капанскі, Ганна Мананкова, Тацьцяна Нядбай, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева, Цімур Хоміч, Ганна Янкута ды Аляксей Арцёмаў.
XS
SM
MD
LG