Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыамэрыканскія пратэсты ў Лібане, Пакістане, Аўганістане, Інданэзіі, Азэрбайджане


Пратэсты супраць зьнятага ў ЗША фільму «Нявіннасьць мусульманаў», які высьмейвае прарока Мухамэда, працягвалі разгойдваць ісламскі сьвет на працягу ўсяго сёньняшняга дня.

У шыіцкім прыгарадзе Бейруту, сталіцы Лібану, у антыамэрыканскай дэманстрацыі ўзялі ўдзел тысячы людзей. Адзін зь лідэраў экстрэмісцкай групоўкі «Хэзбала», які выступіў перад дэманстрантамі, заявіў, што пратэсты будуць працягвацца, пакуль фільм ня будзе зьняты зь інтэрнэту.

Антыамэрыканскія акцыі прайшлі таксама ў некалькіх гарадах Пакістану. У сутычках з паліцыяй былі забітыя два чалавекі.Сутычкі сотняў дэманстрантаў з паліцыяй адбыліся таксама ў сталіцы Інданэзіі, Джакарце.

У сталіцы Пакістану Кабуле дэманстранты закідвалі камянямі амэрыканскую вайсковую базу.

У Баку былі затрыманыя 20 удзельнікаў акцыі пратэсту каля амбасады ЗША.

За тыдзень беспарадкаў у мусульманскіх краінах загінулі 18 чалавек, у тым ліку амбасадар ЗША ў Лівіі. Дзясяткі людзей атрымалі раненьні, былі арыштаваныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG