Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У журналіста парвалі пасьведчаньне каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 верасьня на вуліцы Чырвонаармейскай у Менску, непадалёк ад будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сябра ГА «БАЖ» Мікіта Броўка расказаў, што здымаў для сайта «Новага часу» вулічнае апытанне, а потым сеў на лаўку, трымаючы камеру і мікрафон на каленях. У гэты момант да яго падышоў невядомы чалавек у цывільным, які назваўся супрацоўнікам службы бясьпекі.

«Ён паводзіў сябе агрэсіўна — дакумэнты паказваць адмовіўся, пачаў пытацца, што мы тут здымаем, запатрабаваў нашыя пасьведчаньні, — распавёў ГА „БАЖ“ Мікіта Броўка. — Пабачыўшы назву „Новы час“, ён заявіў, што такога выданьня не існуе, парваў пасьведчаньне і сышоў».

Журналіст будзе раіцца зь юрыстамі і рэдактарам наконт магчымых дзеяньняў па абароне сваіх правоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG