Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па тэлеканале «Беларусь 1» пакажуць «кіно» пра выбары


На тэлеканале «Беларусь 1» пасьля праграмы «Панарама» 19 верасьня адбудзецца прэм’ера фільму Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі «Дзень выбараў. Асаблівасці нацыянальных палітык» з цыклю «Журналісцкае расьследаваньне», паведамляе БелТА

Увосень 2012 выбары пройдуць ня толькі ў Беларусі, але і ў Літве, Украіне, Грузіі, ЗША. Праект АТН раскажа пра асаблівасьці выбарчага працэсу ў Амэрыцы і эўрапейскіх краінах, арганізацыі датэрміновага галасаваньня ў ЗША, апіша выбарчыя традыцыі найстарэйшай дэмакратыі Эўропы — Вялікабрытаніі, — нагадвае БелТА.

«Карузэлі» на выбарах пад закуску, дзе і па чым банкет, каго і навошта заганяюць на ўчасткі для датэрміновага галасаваньня, хто такія «нэгры» і за што іх пазбаўляюць права голасу, аб чым маўчыць АБСЭ, што такое міжнародныя стандарты і як галасаваць, калі грошы вырашаюць усё, а таксама Выбаркам ад каралевы, выбары ад генпракурора і ўчастак ад акалотачнага» — так гучыць афіцыйная прэзэнтацыя тэлепраекту.

XS
SM
MD
LG