Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: у Сырыі дзейнічаюць замежныя ваеўнікі


Таксама з боку ўрадавых сілаў зафіксавана больш ваенных злачынстваў, чым з боку паўстанцаў.

Спэцыяльная камісія ААН паведаміла новы сьпіс асобаў і груповак, падазраваных у ваенных злачынствах у Сырыі. Камісія ў часе прэзэнтацыі ў Жэнэве паведаміла, што сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Сырыі павялічваюцца і заклікала Камітэт па правах чалавека перадаць справу ў Міжнародны крымінальны суд.

Кіраўнік камісіі ААН па расьследваньню парушэньняў правоў чалавека прафэсар з Бразіліі Паўло Пінэйру пацьвердзіў, што ў Сырыі актыўна дзейнічаюць замежныя экстрэмісцкія групоўкі:

«Камісія пацьвердзіла трывожны рост колькасьці замежнікаў у Сырыі, у іх ліку — ваеўнікі-джыхадысты. Частка зь іх далучаецца да апазыцыйных фармаваньняў, а іншыя ствараюць уласныя групы і дзейнічаюць незалежна. Яны схіляюць паўстанцаў дзейнічаць як мага больш радыкальна».

Пінэйру таксама паведаміў, што з боку урадавых сілаў зафіксавана больш ваенных злачынстваў, чым з боку паўстанцаў.

У справаздачы праваабаронцаў Human Rights Watch, апублікаванай сёньня раней, сырыйская ўзброенная апазыцыя абвінавачваецца ў катаваньнях вязьняў і ў забойствах бяз суду. Такія выпадкі зафіксаваныя ў Ідлібе, Алепа і Латакіі.

XS
SM
MD
LG