Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Пачынаецца датэрміновае галасаваньне ў Беларусі і сэсія ААН у Нью-Ёрку


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 18 верасьня

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +17 – +19.


НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Вольная студыя», «Экспэртыза», «Падарожжа» і «Бібліятэка Свабоды».


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Максiм Танк. На камнi, жалезе i золаце», прысьвечанай 100-м угодкам з дня нараджэньня паэта. Пачатак у 17.00.

Менск, у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў БАЖ (вул. Камсамольская, 7-32) пройдзе прэсавая канфэрэнцыя маніторынгавай групы БАЖ на тэму “Асьвятленьне парлямэнцкіх выбараў 2012 г. у беларускіх СМІ”. Пачатак а 12-й гадзіне.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная пытаньням забесьпячэньня грамадзкага парадку ў пэрыяд правядзеньня выбарчай кампаніі. Пачатак у 12.30.

За прылаўкам кнігарні "Логвінаў" (пр. Незалежнасьці, 37а) на працягу гадзіны будзе стаяць музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак у 19.00.

У Ню-Ёрку адкрываецца 67-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН.


* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1919 – польскія войскі занялі Менск.

1991 – Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

1995 – па загаду ўладаў Беларусі зьбіты мірны замежны паветраны шар — загінулі два чалавекі.


У гэты дзень нарадзіліся:

1905 – Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.


У гэты дзень памерлі:

1970 – Джымі Гэндрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар.

1998 – Віктар Шымук, беларускі пісьменнік і перакладчык.

2002 – Ян Скрыган, беларускі пісьсеньнік, вязень ГУЛАГу.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Памятаю той дзень, калі празь дзесяць лягерных сваіх гадоў я вызваляўся. Начальнік гэтага аддзелу быў новы, яшчэ не прывучаны, каб зь лягернікамі гаварыць моваю афіцыйнаю, сухою, ці нават пагардліваю. Ён весела папытаўся, куды я хачу ехаць. Я ведаў, што дадому мне ехаць ня можна, што свае новыя дзесяць гадоў я павінен адбываць яшчэ ў ссылцы, і адказаць нічога ня мог. Начальнік убачыў маю разгубленасьць і захацеў памагчы. На сьцяне ў яго вісела карта СССР. Ён падвёў мяне да гэтай карты, параіў заплюшчыць вочы, выцягнуць руку, пакруціць ёю і ткнуць пальцам у карту. Туды і паехаць. Пальцам я ткнуў у Фэргану. Начальнік весела расьсьмяяўся, бо аказалася, што сам ён адтуль, узбэк, з Фэрганы. На Фэргану і выдаў мне дакумэнты».
Ян Скрыган, з кнігі ўспамінаў


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

«Мазаць лоб зялёнкай» і «драпацца да перамогі»

У інфармацыйных тэхналёгіях Беларусь 52-я

Ня стала Галіны Сямдзянавай

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG