Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, падтрыманых грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», падчас скайп-нарады пастанавіла ўдзельнічаць у выбарах далей.

19 сяброў рады, куды ўваходзяць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя кандыдаты, выказаліся за тое, каб не здымацца з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Толькі чацьвёра былі супраць. Пасьля галасаваньня ўсе прынялі зварот да выбарцаў. У ім адзначаецца: «Мы казалі вам, што ідзем на выбары не з асабістых інтарэсаў, а дзеля інтарэсаў краіны, дзеля будучыні якой гэтая ўлада павінна сысьці ў мінулае. Што вы можаце для гэтага зрабіць? Прагаласаваць супраць яе!»

Пасьля дыскусіі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў заявіў, што імёны кандыдатаў застануцца ў выбарчых бюлетэнях:

Стратэгічная мэта — гэта ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах з мэтай зьмены сёньняшняй улады ...

«Трэба разумець розьніцу паміж кандыдатам, які вылучаецца ад партыі і якому нічога не каштуе ні вылучыцца, ні зьняцца, і чалавекам, які прайшоў ад выбарца да выбарца і затраціў на гэта пры ціску, і ня толькі псыхалягічным, адпаведныя намаганьні. У той заварусе, якая ўзьнікла ў лягеры апазыцыйных сілаў пры правядзеньні гэтай кампаніі, ня ўсім было проста вызначыцца. Наша асноўная мэта ня ёсьць парлямэнцкая кампанія, якая, як і сам парлямэнт, па сутнасьці нічога не вырашае. Стратэгічная мэта — гэта ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах з мэтай зьмены сёньняшняй улады».

Някляеў заклікаў падчас цяперашніх выбараў прагаласаваць супраць улады трыма спосабамі: альбо за дэмакратычных кандыдатаў, альбо «супраць усіх», альбо наагул не ісьці на выбарчы ўчастак. Таксама ён заявіў, што кампанія «Гавары праўду» не пакідае сваёй барацьбы.

У сувязі з рашэньнем ісьці да канца на выбарах — ці будзе «Гавары праўду» працягваць удзел у кампаніі актыўнага байкоту ў 101-й акрузе ў Менску? Гэтая кампанія ладзіцца супольна зь іншымі дэмакратычнымі сіламі. Прадстаўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў патлумачыў:

«Там ідзе кандыдат ад БНФ. Ён будзе здымацца. Усё роўна мы там будзем
да рэальнага байкоту, далучыліся толькі некалькі апазыцыйных структураў. Большасьць вырашыла застацца ў інтэрнэце ...

працягваць рабіць назіраньне. На жаль, да рэальнага байкоту, рэальнай працы далучыліся толькі некалькі апазыцыйных структураў. Большасьць вырашыла застацца ў інтэрнэце. Але ўсё роўна на гэтай акрузе мы правяраем тэхналёгію байкоту і пасьля выбараў падвядзем вынікі. Мы ад самага пачатку казалі, што розныя тактыкі не павінны весьці да аслабленьня апазыцыі. Калі мы хочам выніку ў 2015 годзе, мы павінны зьмяніць расклад сіл у грамадзтве на нашу карысьць. Бяз новай большасьці гэта зрабіць немагчыма. Менавіта таму мы сёньня застаёмся ў бюлетэнях, мы ідзем далей і ўпэўненыя ў рашэньні нашых кандыдатаў».

Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што рашэньне «Гавары праўду» не перашкодзіць кампаніі байкоту, бо яе падтрымлівае бальшыня грамадзянаў:

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

«Большасьць беларускага народу не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і ня верыць заклікам людзей, якія зазываюць на лукашэнкаўскія выбары. Відавочна, тое, што беларускія ўлады раздражняла, — гэта байкот выбараў, байкотныя кандыдаты, тыя, хто здымаўся. Гэта адзінае, што сёньня небясьпечна для ўлады. Застаецца толькі пажадаць посьпеху „Гавары праўду“ на іх шляху. Відавочна, што шляхі сёньня ў нас розныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG