Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя хоча ахапіць назіраньнем тысячу выбарчых участкаў


Пра гэта заявілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі нацыянальныя каардынатары грамадзкай кампаніі «За справядлівыя выбары — 2012» Віктар Карняенка і Сяргей Калякін.

Паводле іх інфармацыі, незалежныя назіральнікі зьбіраюцца «закрыць» прыкладна кожны шосты выбарчы ўчастак у краіне.

«Праблема ў страшэнным ціску, які ўлады разгарнулі на патэнцыйных назіральнікаў. Студэнтаў запалохваюць выгнаньнем з вучобы, рабочых — з працы. Але нам хопіць сілаў правесьці паўнавартаснае назіраньне. Згодна зь міжнароднай мэтодыкай для таго, каб зрабіць высновы, хопіць назіраньня і за 150 выбарчымі ўчасткамі», — сказаў журналістам Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG