Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы хакеры захапілі ўрадавыя сайты


Belarus - Cyberwars Matrix Theme, 05May2008

Belarus - Cyberwars Matrix Theme, 05May2008

У нядзелю, у дзень незалежнасьці Мэксыкі, хакеры захапілі прынамсі дзесяць урадавых сайтаў і сайтаў розных палітычных партый.

На галоўных старонках гэтых сайтаў зьявілася паведамленьне, у якім сёлетнія ліпеньскія прэзыдэнцкія выбары названы сфальсыфікаванымі, а прэзыдэнт Фэліпэ Кальдэрон абвінавачаны ў развале эканомікі і разгуле гвалту ў краіне. Хакеры называюць свае дзеяньні «мірным кібэрпратэстам».

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, пераможцам на якіх стаў кандыдат ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі Энрыке Пэнья Ніета, былі пацьверджаныя найвышэйшым электаральным судом краіны — пасьля таго, як іх аспрэчыў кандыдат левых сілаў, які заняў другое месца. Пэнья Ніета ўступіць на пасаду 1 сьнежня.

У гады праўленьня Фэліпэ Кальдэрона ахвярамі гвалту, зьвязанага з наркагандлем, сталі звыш 55 тысяч чалавек. Апошні па часе інцыдэнт адбыўся ўчора: на захадзе краіны былі выяўленыя 17 трупаў. Людзі, як мяркуецца, былі забітыя членамі наркакартэлю La Familia.
XS
SM
MD
LG