Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cябры Рады кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», вырашылі працягваць удзел у выбарчай кампаніі.

У дыскусіі, якая адбывалася праз скайп, удзельнічала 13 зарэгістраваных кандыдатаў (зь іх усе выказаліся за ўдзел у выбарах) і незарэгістраваныя (зь іх 4 выказаліся «супраць»). Рада кандыдатаў была створана на пачатку выбарчай кампаніі.

У дыскусіі ўзяў удзел лідэр кампаніі «Гавары праўду», кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010-га году Ўладзімер Някляеў.

Пачынаючы дыскусію, ён адзначыў:

«У самым пачатку выбарчай кампаніі мы дамаўляліся ў залежнасьці ад ходу выбараў выпрацаваць рашэньне: застаюцца нашы кандыдаты ў бюлетэнях для галасаваньня ці здымаюцца з выбараў. Мы дамаўляліся таксама, што гэтае рашэньне будзе прымацца выключна тымі, хто браў удзел у выбарах у якасьці кандыдата, хто прайшоў шлях ад дзьвярэй да дзьвярэй выбаршчыкаў, рэальна ведае іх настроі і пажаданьні. Выконваючы дамоўленасьці, мы так і робім».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG