Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік: «У бюлетэнях выкрасьляць прозьвішчы кандыдатаў ад АГП і БНФ»


Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік

«Нават калі хтосьці з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ альбо АГП, насуперак рашэньням зьездаў, захоча працягваць выбарчую кампанію, ён ня зможа гэтага зрабіць», — заявіў «Свабодзе» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

«Зьезд вылучае, зьезд здымае, і акруговая камісія ня можа ў такім выпадку пакінуць прозьвішча кандыдата ў бюлетэнях. Адзіная законная магчымасьць ісьці да канца застаецца толькі тады, калі партыйны кандыдат вылучаўся яшчэ і праз збор подпісаў».

Выбарчыя бюлетэні ня будуць перадрукоўваць у сувязі са зьняцьцем групы кандыдатаў, сказаў Лазавік. Такая сытуацыя прапісаная ў выбарчых дакумэнтах. У акруговых камісіях выкрасьляць прозьвішчы і напішуць насупраць іх слова «выбыў».

«Была без радасьці любоў. Разлука будзе без тугі», — заявіў Лазавік, камэнтуючы рашэньне АГП і БНФ зьняцца з выбараў.

Сакратар ЦВК патлумачыў: «Пра тое, што па-сапраўднаму ўдзельнічаць у выбарах некаторыя палітыкі ня маюць намеру, гаварылася яшчэ на пачатку году. І калі вылучалі кандыдатаў, то вы бачылі, што гэта не самыя моцныя палітычныя байцы, якія маглі б прэтэндаваць на перамогу. Вылучалі ўсіх, хто ёсьць у сьпісе. Яны рэальна не маглі скласьці канкурэнцыю тым вылучэнцам, якія адбіраліся як мацнейшыя. Мы былі гатовыя да таго, што гэтыя кандыдаты адсеюцца на нейкім этапе»,

15 верасьня Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ заявілі, што здымаюць сваіх кандыдатаў з выбараў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG