Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскаму пастару адмовілі ва ўезьдзе ў Нямеччыну


U.S. -- Florida pastor Terry Jones stands at a small protest at the site of the Park 51 proposed mosque and community center in New York, 16Nov2010

U.S. -- Florida pastor Terry Jones stands at a small protest at the site of the Park 51 proposed mosque and community center in New York, 16Nov2010

Паводле непацьверджаных зьвестак, Тэры Джонс ехаў у Нямеччыну для ўдзелу ў публічным паказе кінастужкі "Нявіннасьць мусульман".

Нямеччына не дазволіла ўехаць на сваю тэрыторыю скандальна вядомаму амэрыканскаму пастару Тэры Джонсу. Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны заявіла, што прыезд Джонса супярэчыў бы "інтарэсам падтрыманьня грамадзкага парадку".

Намер Тэры Джонса публічна спаліць Каран, які ён агучыў у 2010 годзе, выклікаў тады хвалю пратэстаў у ісламскім сьвеце. Ягоная цяпершняя паездка ў Нямеччыну мела адбыцца на фоне ісламскіх пратэстаў у сувязі з публікацыяй амэрыканскай аматарскай кінастужкі "Нявіннасьць мусульман".

Паводле непацьверджаных зьвестак, пастар ехаў у Нямеччыны на запрашэньне радыкальнай групы "Pro Deutschland", якая хацела, каб ён узяў удзел у публічным паказе згаданага фільму ў Бэрліне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG