Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць у Беларусі палітвязьні?

абноўлена

http://www.youtube.com/embed/484I_0loR1I

«Першы раз чую. А дзе пра гэта сказана?» — дзівіліся жыхары сталіцы.

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя заявілі аб зьняцці сваіх кандыдатаў з выбараў, паколькі выбарчая кампанія праходзіць непразрыста і недэмакратычна. Акрамя таго, у краіне застаюцца палітвязьні. У сувязі з заявамі беларускіх апазыцыйных партыяў карэспандэнты «Белсату» пацікавіліся ў жыхароў Менску, што яны ведаюць пра палітвязьняў?

Большасьць апытаных чула пра палітзьняволеных у Беларусі ды мяркуе, што іх трэба вызваліць. Хтосьці адзначыў, што ў Беларусі іх няма, а тыя, каго гэтак называюць, — злачынцы, супраць якіх распачалі крымінальныя справы.

«Замала галоснасьці ў нашай краіне. Калі б пра палітвязьняў адкрыта гаварылі ў СМІ, то я б вызначылася са сваёй пазыцыяй адносна іх», — падкрэсьліла запытаная кабета.

Адзін з рэспандэнтаў не хаваў сваёй зьбянтэжанасьці: «Палітвязні? Упершыню ад вас чую… А дзе пра гэта сказана?..»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG