Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы запрашаюць нябожчыкаў галасаваць 27-га верасьня


Такія запрашэньні рассылае выбарнікам участковая камісія № 1 па Аршанскай гарадзкой акрузе № 26. Вось такі лісток дастала са сваёй паштовай скрыні жыхарка Воршы Ганна Чумаева, якая пражывае па вуліцы 1-я Чырвоная.

Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», з чатырох чалавек, чые прозьвішчы значацца ў гэтым запрашэньні і ўнесены ў сьпіс выбарнікаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па гэтым адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозьвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсьці на выбары 27 верасьня 2012 г, а не 23-га, калі адбудуцца выбары.

У суседнюю кватэру чальцы камісіі прынесьлі запрашэньне ўзяць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня.

Па словах назіральніка ад БХК Васіля Брэсьнева усё, што можна было парушыць ў складаньні спісаў выбаршнікаў і распаўсюдзе запрашэньняў, участковай камісіяй парушана. Зразумела, пры такой «якаснай» працы камісіяў гаварыць аб празрыстых і сумленных выбарах не даводзіцца.

Напярэдадні запрашэньне ўзяць удзел у галасаваньні даслалі на менскі адрас Алеся Бяляцкага, які, як вядома, знаходзіцца ў зьняволеньні.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG