Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр дэмакратычнай апазыцыі Бірмы, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы кіруецца сёньня зь візытам у Злучаныя Штаты.

Гэта яе першая паездка ў ЗША за больш чым 20 гадоў. Два мінулыя дзесяцігодзьдзі — ў час кіраваньня ў Бірме вайскоўцаў — Су Чжы вялікую частку часу правяла пад хатнім арыштам і не магла пакідаць краіну.

Упершыню пасьля доўгага перапынку яна выехала за мяжу толькі ў гэтым годзе, пасьля правядзеньня ў Бірме шэрагу дэмакратычных рэформаў, якія дазволілі ёй стаць дэпутатам парлямэнту.

Аун Сан Су Чжы правядзе ў паездцы па Злучаных Штатах тры тыдні. Заплянаваная яе сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Ёй таксама будзе ўручаная найвышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША — Залаты мэдаль Кангрэсу.


Назіральнікі адзначаюць, што паездка Су Чжы супадзе па часе зь першым візытам у Злучаныя Штаты прэзыдэнта Бірмы Тэйн Сэйны, які прыме ўдзел у сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG