Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Эйндховэне (Нідэрлянды) адбудзецца цырымонія ўшанаваньня памяці гвалтоўна зьніклых беларусаў.

Як нагадвае ініцыятыва “Мы памятаем”, 16 верасьня 2008 года пры ўдзеле муніцыпальных уладаў у цэнтры Эйндховена, які з 1995 года з'яўляецца горадам-пабрацімам Менску, былі пасаджаныя чатыры дрэва ў памяць аб гвалтоўна зьніклых Юрыі Захаранку, Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскім, Дзмітрыі Завадскім. 16 верасьні 2009 было адзначана маштабнай акцыяй памяці каля дрэваў. У 2010 годзе ў гадавіну гвалтоўнага зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў Эйндховэне ў царкве св. Катарыны адбылося адкрыцьцё фотавыставы "Зьніклыя, але не забытыя", прысьвечанай барацьбе за праўду аб зьнікненнях у Беларусі. У 2011 у Эйндховэне, акрамя акцыі памяці зніклых прайшла таксама і маштабная акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.

Сёньня трынаццатая гадавіна з дня зьнікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага будзе адзначана цырымоніяй ўшанаваньня памяці; яна пачнецца ў 14:00 на Paradijslaan. Сярод выступоўцаў -- Ірына Красоўская (“Мы памятаем”), Марыйка Дюсселье (Amnesty International), палітык Ян-Марынус Віерсма, Натальля Каляда (Свабодны тэатр). Паэты Лео Месман і Піт ван дэн Боом прачытаюць свае вершы, прысвечаныя гвалтоўна зьніклым беларусам. Падчас цырымоніі будзе таксама зачытаны верш Уладзіміра Някляева “ПамяцI знiклых”, напісанае спецыяльна да гэтай даты.

Мерапрыемства арганізавана Amnesty International, FNV Mondiaal, Mission to Minsk і “Мы памятаем”..

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG