Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы рыхтуюцца бараніць Армэнію?


Міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян

Міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян

Агулам каля 2 000 салдат праводзяць пяцідзённыя манэўры ў Армэніі.


Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у маштабных вучэньнях Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы – супольна з падразьдзяленьнямі астатніх краін арганізацыі: Расеі, Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану і Армэніі. Агулам каля 2 000 салдат праводзяць пяцідзённыя манэўры ў Армэніі.

Міністар абароны Армэніі Сэйран Аганян заявіў, што мэта супольных вучэньняў – стварэньне "рэгіянальнай сілы, якая можа нэйтралізаваць патэнцыйныя пагрозы".

Вучэньні адбываюцца на фоне напружанасьці паміж Армэніяй і Азэрбайджанам з-за цяглага крызісу вакол Нагорнага Карабаху.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG