Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: Брахімі сустрэўся з Асадам


Ляхдар Брахімі і Башар Асад, Дамаск, 15 верасьня, 2012

Ляхдар Брахімі і Башар Асад, Дамаск, 15 верасьня, 2012

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў Брахімі адзначыў, што крызіс уяўляе сабой небясьпеку для ўсяго сьвету

Міжнародны пасланьнік у Сырыі Ляхдар Брахімі сустрэўся ў Дамаску з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам для абмеркаваньня шляхоў спыненьня ўзброенага канфлікту ў краіне. На прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў Брахімі адзначыў, што крызіс працягвае пагаршацца і ўяўляе сабой небясьпеку ня толькі для Сырыі і яе рэгіёну, але і для ўсяго сьвету.

Гэта была першая сустрэча Брахімі з Асадам, у якасьці пасланьніка ААН і Лігі арабскіх дзяржаў. Гэтую пасаду ён заняў пасьля таго, як папярэдні міжнародны пасярэднік – Кофі Анан сышоў у адстаўку два тыдні таму – з-за правалу яго мірнага пляну. Тым часам, паводле праваабаронцаў, за ўчорашні дзень у Сырыі загінулі 160 чалавек.
XS
SM
MD
LG