Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: паліцыя дапытвае рэжысэра "Нявіннасьці мусульман"


Пратэстоўцы, абураныя фільмам «Нявіннасьць мусульман», спрабуюць прарвацца да амэрыканскай амбасады, Ісламабад, Пакістан. 14 верасьня, 2012

Накоўла Басэлей Накоўла быў раней асуджаны за банкаўскія махінацыі

У Злучаных Штатах паліцыя працягвае праверку дзейнасці жыхара Паўднёвай Каліфорніі Накоўлы Басэлея Накоўлы, як мяркуецца, датычнага да стварэньня антыісламскага фільму "Нявіннасьць мусульман".

Паведамляецца, што сёньня рана раніцай у дом Накоўлы прыйшлі паліцыянты, каб адвесьці яго на допыт. Мужчыну падазраюць у парушэньні ўмоваў выраку суду, які прызнаў яго раней вінаватым у банкаўскіх махінацыях і забараніў яму карыстацца кампутарам і інтэрнэтам.

Накоўла, як мяркуюць, быў рэжысэрам скандальнай стужкі, зьяўленьне якой у інтэрнэце выклікала хвалю пратэстаў мусульман і гвалту супраць заходніх дыпляматаў у шэрагу краін.
XS
SM
MD
LG