Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: афіцыйная газэта надрукавала «падкарэктаваныя» праграмы апазыцыйных кандыдатаў


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

15 верасьня афіцыйная абласная газэта «Гомельская праўда» надрукавала адразу тры праграмы апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты — сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова (Савецкая выбарчая акруга № 34), Уладзімера Няпомняшчых (Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Марата Афанасьева (Буда-Кашалёўская выбарчая акруга № 38). Раней тэлезвароты гэтых кандыдатаў да выбарцаў не пусьцілі ў эфір.

Васіль Палякоў: «У рэдакцыі мне прапанавалі прыбраць некаторыя ацэнкі й вывады. У прыватнасьці, што Лукашэнка — гэта тупік для Беларусі, а таксама сказы пра кампанію АГП „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“. Я і мае калегі пагадзіліся падкараціць тэксты, бо засталіся нашыя высновы пра тое, што ў Беларусі няма сумленных выбараў і сем пунктаў праграмы нашай партыі пра ўладкаваньне Беларусі. Гэта і пра ўхіленьне бюракратычных перашкодаў для прыцягненьня ў краіну замежных інвэстыцыяў, спыненьне патаемнай прыватызацыі, рэарганізацыю дапамогі сацыяльна неабароненым грамадзянам, стварэньне мясцовага самакіраваньня, усталяваньне добрых стасункаў з краінамі Эўразьвязу і ЗША».

На думку апазыцыйнага кандыдата, прадастаўленьне старонак афіцыйнага выданьня для альтэрнатыўных праграмаў зьвязана найхутчэй з гульнёй уладаў у дэмакратыю перад Захадам у зьвязку з цяжкай эканамічнай сытуацыяй, а таксама з перасьцярогай ад судовых пазоваў, паколькі назіральная рада пры Цэнтрвыбаркаме рэкамэндавала не даваць слова тым кандыдатам, хто заклікае да байкоту выбараў.
XS
SM
MD
LG