Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Эдуарда Лобава зьбіраецца адвакат


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Ад Эдуарда Лобава ўжо амаль месяц няма званкоў і лістоў.

«Калі б сына пасадзілі ў карцэр, пра гэта мог бы паведаміць Аляксандр Францкевіч, які таксама сядзіць ў Івацэвіцкай калёніі, але нічога і ад яго няма», — кажа маці маладафронтаўца Марына Лобава.

«На наступным тыдні павязу да яго адваката, калі ніякіх зьвестак гэтак і не зьявіцца. Тым болей, што даўно ў яго адвакатка не была».

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў адбывае 4 гады за інцыдэнт напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паводле гэтага ж інцыдэнту быў пакараны 2 гадамі зьняволеньня. Актывісты кажуць пра палітычны характар справы. Зьміцер Дашкевіч нядаўна атрымаў у дадатак яшчэ амаль год турмы. На гэтым тыдні Дашкевіча ў Віцебскі СІЗА справабаў наведаць адвакат, але яго не пусьцілі.
XS
SM
MD
LG