Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці прайшоў пікет за байкот


Дыяна Касьцюковіч (справа), Уладзімер Вуек (у цэнтры) у часе дыскусіі з выбаршчыкам
Дыяна Касьцюковіч (справа), Уладзімер Вуек (у цэнтры) у часе дыскусіі з выбаршчыкам

Кандыдатка-сьпікер АГП па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяна Касьцюковіч зладзіла 14 верасьня пікет, у якім заклікала байкатаваць выбары.

Падчас пікету ў парку «Дружбы народаў» Берасьця Дыяна Касьцюковіч і сябры яе каманды тлумачылі выбарцам пазыцыю АГП адносна парлямэнцкіх выбараў, заклікалі не хадзіць на выбарчыя ўчасткі. Было раздадзена каля 40 агітацыйных улётак, і некалькі дзесяткаў газэт.

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Вуек сказаў:

«На жаль, улады ізноў у агітацыйны пэрыяд абмежавалі месцы для пікетаваньня. Тыя месцы, якія дазволеныя — малалюдныя, тут, фактычна, пікетаваць няма сэнсу. Бо вельмі цяжка данесьці пазыцыю да выбарцаў. Аднак улічваючы, якое месца нам было дазволена, мы лічым пікет удалым. Дзесяткам людзей мы распавялі аб пазыцыі АГП. Пазыцыя Дыяны Касьцюковіч была такая, што яна будзе здымацца з гэтых выбараў. Таму людзей ісьці на выбары мы не заклікалі, прапаноўвалі ім заняцца іншымі справамі».


Пікет за байкот пад сьцягам АГП
Пікет за байкот пад сьцягам АГП



Кандыдатка-сьпікер Дыяна Касьцюковіч раздае ўлёткі
Кандыдатка-сьпікер Дыяна Касьцюковіч раздае ўлёткі


Берасьцейцы чытаюць незалежную прэсу
Берасьцейцы чытаюць незалежную прэсу



Месца пікетаваньня – вельмі малалюднае
Месца пікетаваньня – вельмі малалюднае
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG