Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску прайшла другая сэсія перадвыбарчага зьезду Партыі БНФ. 4 жніўня на першай сэсіі зьезду партыя вылучыла 31 свайго кандыдата, цяпер зьняла іх.

12.30 За рэзалюцыю: «Партыя БНФ скасоўвае рашэньне аб вылучэньні сваіх кандыдатаў і заклікае выбарцаў устрымацца ад удзелу ў галасаваньні» прагаласавала 37 дэлегатаў, супраць — 3, устрымалася — 5.

Такім чынам, Партыя БНФ пакідае выбарчую кампанію. І заклікае суграмадзян да байкоту выбараў.

Зьезд прагаласаваў і па пэрсаналіях — аб зьняцьці ўсіх кандыдатаў — 41 дэлегат выказаўся "за".

12.23 Аляксей Янукевіч ставіць на галасаваньне рэзалюцыю зьезда — скасаваць рашэньне аб вылучэньні кандыдатаў. Вырашылі галасаваць сьпісам.

12.15 На зьезд прыйшоў кандыдат у дэпутаты ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Алег Квітко. Прайшлі спрэчкі, ці даваць яму слова. Урэшце зьезд даў слова Алегу Квітко. Актывіст партыі левых «Справядлівы сьвет» агітуе БНФ за ўдзел у выбарах. «Мне цяжка, але я змагаюся, нам трэба выявіць гераізм, каб перамагчы... Мы не канкурэнты з БНФ, мы разам дамагаемся народаўладзьдзя».

12.08 Дыскусія закрыта.

12.00 «Спрэчкі гэта нармальна, але мы павінны ўхваліць агульнае рашэньне, якое мы павінны выканаць усе»,— падсумоўвае дыскусію Рыгор Кастусёў.

Кастусёў заклікае Страчука, Шэгу і іншых, хто за ўдзел, не рабіць ілюзій, а прыняць агульнае рашэньне пра адмову балятавацца і выканаць гэтае рашэньне.

11.50 Станіслаў Суднік назваў наступаньнем на старыя граблі прапановы ісьці да канца. «Трэба цьвёрда трымацца разам, нават калі была дапушчаная памылка».

11.45 Алесь Каліта: «У нашых кандыдатаў этап разважаньняў скончыўся, калі яны запоўнілі анкету і пагадзіліся ўдзельнічаць у кампаніі, далей дзейнічае партыйная дысцыпліна».

11.30 Дэлегат Алесь Страчук з Кобрына заклікаў кандыдатаў ад партыі «ісьці да канца, бо байкот прыглушае грамадзянскую актыўнасьць». Ягоная прапанова выклікала гарачую дыскусію.

11.20 Дэлегат з Хоцімска Каранкевіч заяўляе: «Я пайду да канца, бо трэба далей размаўляць зь людзьмі, я падпарадкуюся рашэньню зьезда і здымуся як кандыдат ад партыі, але застануся як вылучаны шляхам збору подпісаў».

11.15 Дэлегат Марчык са Слоніма прапануе здымацца адназначна, але пакінуць 2-3 кандыдатаў, куды накіраваць паболей назіральнікаў.

У падтрымку прапановы Раманава ніхто не выступае.

Дэлегат Радаўня кажа, што БНФ даваў слова здымацца не абстрактным людзям, а тым хто зараз сядзіць за кратамі паводле палітычных прысудаў.

Аляксандар Страх кажа, што зьняцьцё кандыдатаў прымусіць людзей задумацца аб прычынах зьняцьця, пра масавыя фальшаваньні.


10.45 Пачалася дыскусія. Дэлегат Васіль Раманаў з Гомеля кажа, што зьняцьцё кандыдатаў прынясе БНФ толькі шкоду, бо ў такім выпадку ўладам ня трэба будзе фальсыфікаваць выбары, калі ў іх кандыддатаў ня будзе дэмакратычных супернікаў.

«Сярод нашых выбаршчыкаў гэта будзе мець нэгатыўны эфэкт: Людзі скажуць:" Высунуліся з будкі, гаўкнулі і назад», — зазначыў Васіль Раманаў.

Дэлегат Маскалёва: «Мы абяцалі, што здымемся, калі нашыя ўмовы ня будуць выкананыя, і павінны стрымаць гэтае слова».

Барыс Вырвіч заклікаў здымацца, бо людзям абыякавыя гэтыя выбары: «Ну, прызначылі, хай так і будзе».

Дэлегат Марчык са Слоніма прапануе здымацца адназначна, але пакінуць 2-3 кандыдатаў, куды накіраваць паболей назіральнікаў.

У падтрымку прапановы Раманава ніхто не выступае.

Дэлегат Радаўня кажа, што БНФ даваў слова здымацца не абстрактным людзям, а тым хто зараз сядзіць за кратамі паводле палітычных прысудаў.

Аляксандар Страх кажа, што зьняцьцё кандыдатаў прымусіць людзей задумацца аб прычынах гэтага, пра масавыя фальшаваньні.







10.40 На зьезьдзе прысутнічае 46 дэлегатаў.

10.30 Пачаўся зьезд. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе пасьпяховай агітацыйную кампанію кандыдатаў ад партыі, выступы па тэлебачаньні, жывы кантакт зь людзьмі.



Улады зрабілі ўсё, каб на гэтыя выбары не пайшлі ні дэмакратычныя кандыдаты, ні выбарцы, заявіў Янукевіч: «У акруговыя камісіі БНФ вылучыў 57 прадстаўнікоў —уключылі 13, ва ўчастковыя мы вылучылі 223 — уключылі таксама 13, такім чынам улады масава адмовілі нашым прадстаўнікам сачыць за вынікамі выбараў і ў нас не будзе даверу да агучаных вынікаў».

Янукевіч заявіў пра факты ціску на кандыдатаў ад БНФ, цэнзуру выступаў у СМІІ.

«Калі нам належыць прымаць рашэньне як далей паступаць, павінны выказацца ўсе, рашэньне будзем прымаць разам. Зьняцьцё кандыдатаў не дадае праблемаў уладам. Але з улікам тых дзеяньняў уладаў, якія мы назіралі, самым правільным будзе зьняцца з выбараў. Такім чынам мы будзем мець ясную пазыцыю ў адносінах зь людзьмі», — зявіў Янукевіч, выступаючы са справаздачай перад дэлегатамі зьезду.


Паводле намесьніка старшыні БНФ Рыгора Кастусёва, улады зноў рыхтуюцца фальсыфікаваць выбары, яны адмовілася ўключыць у склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў апазыцыі, напрыклад, БНФ вылучыў 250 прэтэндэнтаў у камісіі, а было ўключана толькі 20 зь іх.

У парадку дня зьезда толькі адно пытаньне — ацэнка выбарчай кампаніі і прыняцьце рашэньня аб далейшым фармаце дзеяньняў кандыдатаў ад БНФ, паведаміў лідэр партыі Аляксей Янукевіч.

«Папярэдне мы сфармулявалі тыя ўмовы, пры якіх мы будзем лічыць для сябе магчымым разглядаць удзел да самага канца выбараў. Гэта адсутнасьць палітвязьняў і ўключэньне вылучаных намі прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў. Паколькі гэтыя ўмовы на сёньня ня выкананыя, палітвязьні застаюцца ў турмах, а ў склад участковых выбарчых камісіяў было ўключана вельмі мала нашых прадстаўнікоў, то найбольш верагодны вынік зьезду — зьняцьцё ўсіх кандыдатаў», — заявіў Янукевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG