Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП зьнялася з выбараў. Жывы рэпартаж

абноўлена

15 верасьня ў 11.30 у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі пачалася другая сэсія пазачарговага партыйнага зьезду. У парадку дня пытаньне — «Аб адмене рашэньня аб вылучэньні кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу».

12.37 Усе 35 сьпікераў адзінагалосна зьнятыя з выбарчай гонкі.

12.30 Дэлегаты зьезда пачалі галасаваньне па адкліканьні сваіх кандыдатаў з выбарчай гонкі. Галасуюць за адкліканьне кожнага кандыдата асобна. Пакуль рашэньні прымаюцца адзінагалосна.

Намесьнік старшыні партыі Леў Марголін назваў тры асноўныя прычыны, з-за якіх партыя лічыць немагчымым удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

  • Наяўнасьць палітвязьняў
  • Прымусовае датэрміновае галасаваньне.
  • Абсалютна недапушчальны спосаб фармаваньня выбарчых камісій.


Ён таксама нагадаў, што ў адпаведнасьці з артыкулам 70 Выбарчага кодэксу, палітычная партыя мае права не пазьней, чым за 3 дні да галасаваньня зьняць сваіх кандыдатаў. Менавіта гэтай магчымасьцю і карыстаюцца ўдзельнікі зьезду.


12.15 У прынятай пастанове адзначаецца, што зьняцьцё кандыдатаў ад АГП з выбарчай гонкі ні ў якім выпадку не азначае завяршэньня кампаніі «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». АГП будзе весьці яе да правядзеньня па-сапраўднаму сумленных выбараў. Дэлегаты зьезда зьвярнуліся да сяброў партыі і сваіх прыхільнікаў з прапановай актыўна ўключыцца ў кампанію назіраньня за выбарамі.

12.10 Дэлегаты зьезду Андрэй Рэзьнічэнка (Віцебск), Дыяна Касьцюковіч (Берасьце), Марат Афанасьеў (Жлобін), распавялі пра тое, як мясцовыя ўлады ставяцца да выбарчай кампаніі, пра тое, якія перашкоды яны ствараюць для дэмакратычных кандыдатаў. Пасьля гэтага дэлегаты зьезда прынялі адпаведную пастанову і на гэтым завяршылі разгляд першага пытаньня.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
12.00 У сваім выступе Анатоль Лябедзька найперш зьвярнуў увагу на 2 акалічнасьці. Па-першае, упершыню частка апазыцыі падчас выбараў не гуляла па сцэнару ўлады і ад гэтага ўлада ў пэўнай ступені разгубілася. Другая адметнасьць, што пасланьне прадстаўнікоў АГП трапіла ў настроі людзей. Менавіта з-за гэтага сьпікераў ад АГП не пускалі ў эфір. «Пад час гэтай кампаніі мы дэ-факта паставілі пытаньне пра недавер уладам. Мы тлумачылі людзям, што Лукашэнка і створаная ім сыстэма — гэта тупік. Выхад зь яго — чэсныя і справядлівыя выбары».

11.45 Дэлегаты пазачарговага зьезду вырашылі пашырыць парадак дня . Дадатковым пытаньнем, якое стаіць у парадку дня першым, стаў аналіз мінулага этапу выбарчай кампаніі. З дакладам па гэтаму пытаньню пачаў выступаць старшыня партыі Анатоль Лябедзька.


28 ліпеня на першай сэсіі зьезду АГП яго дэлегаты вылучылі 57 так званых сьпікераў (кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў).

Сярод іх:
  • былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч
  • падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў
  • дэпутат Вярхоўнага савету XIII скліканьня Марат Афанасьеў
  • кінарэжысэр Юры Хашчавацкі ды іншыя.


Дэлегаты другой сэсіі зьезду зьбіраюцца заявіць, што здымаюць свае кандыдатуры і ня будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта будзе своеасаблівы пратэст супраць таго, што ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG