Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: пікет пад відэакамэрамі


Фота Мацьвей Хатары

Фота Мацьвей Хатары

14 верасьня каманда адзінага вылучэнца на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад апазыцыі ў Бабруйску Мацьвея Хатары зладзіла пакуль адзіны агітацыйны пікет кандыдата.

Агітавалі за актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі ля стадыёну фабрыкі «Славянка». Паводле Хатары, усе сем гадзінаў агітацыйнай акцыі за ёй назіралі супрацоўнікі гарвыканкаму, на відэа здымалі людзі ў цывільным, а таксама здымачная група беларускага тэлебачаньня.

Хатара: «Быў і інцыдэнт у нас з супрацоўнікам гарвыканкаму: ён патрабаваў, каб мы наагул пайшлі на стадыён і там пікетавалі. Пагражаў, што разаб’е фотакамэру, калі мы пачалі яго фатаграфаваць. Стадыён знаходзіцца ў баку ад людных месцаў, таму мы зрабілі расьцяжку, каб людзі бачылі з машын, якія праяжджалі побач са стадыёнам, наш пікет. Агітавалі мы за байкот і адпаведная была расьцяжка: «Выбары». Не пайду. Усё адно падмануць».



Мацьвею Хатару не далі выступіць па тэлебачаньні й па радыё. Мясцовая раёнка «Бабруйскае жыцьцё» адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата. Як зазначае актывіст, у дзяржаўным выданьні прапанавалі разьмясьціць праграму за грошы. Па дазвол на правядзеньне пікету актывіст зьвяртаўся ў гарвыканкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG