Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100-гадовы юбілей Максіма Танка


Максім Танк
Максім Танк

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 17 верасьня

ПРА НАДВОР'Е

... ад 16 да 18 градусаў цяпла. Суцэльная воблачнасьць, без ападкаў



СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Адбудзецца прэс-канфэрэнцыя кампаніі «За справядлівыя выбары», прысьвечаная пачатку датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: зав. Калініна, 12. Пачатак у 11.00. Сайт: vybary.org

У межах сьвяткаваньня 100-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Танка адбудзецца ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі на доме, у якім жыў паэт, па адрасе: вул. Кульман, 15. Пачатак, а 12.00.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца вечар, прысьвечаны 100-годзьдзю Максіма Танка. Пачатак, а 19.00.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя навуковага выданьня «Максім Танк і польская літаратура» і адкрыцьцё выставы «Максім Танк — Волат паэтычнага сьвету». Пачатак, а 15.00.

У малой залі імя Шырмы Белдзяржфілярмоніі (пр. Незалежнасьці, 50) адбудзецца літаратурна-музычны вечар «Прайсьці Празь Вернасьць» да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэта Максіма Танка. Пачатак, а 19.00.



ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


17 верасьня 1590 – Ліда атрымала герб

17 верасьтня 1939 – Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь


У гэтыя дні нарадзіліся:

17 верасьня 1857 – Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі

17 верасьня 1891 – Генадзь Смоліч, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР

17 верасьня 1912 – Максім Танк, народны паэт Беларусі

17 верасьня 1949 – Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.

17 верасьня 1959 – Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст


У гэтыя дні памерлі:

17 верасьня 1999 – Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.
Максім Танк

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG