Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў зноў заганяюць на датэрміновае галасаваньне


Студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту паведаміў «Свабодзе», што ўсім студэнтам-неменчукам загадана прагаласаваць датэрмінова.

У паведамленьні, дасланым у суполку Радыё Свабода вКонтакте, студэнт напісаў:

«Сёньня падчас куратарскай гадзіны было ўзьнята пытаньне аб выбарах у „палатку“. Дык вось, па прапанове майго куратара нам у добраахвотна-прымусовым парадку загадалі галасаваць датэрмінова і 23 верасьня ехаць дадому, не прымаць удзел у „байкоце“ і „катэгарычна раяць“ прагаласаваць».

Паводле студэнта, гэты загад сыходзіць ад рэктара ўнівэрсытэту Мікалая Казараўца, які вылучацца кандыдатам.

«Па якой акрузе ён ідзе на выбары, нам невядома, але ён прымушае нас браць удзел у выбарах, і гэта ўсё пад росьпіс. Таксама аб тых, хто прагаласаваў, будзе паведамляцца у дэканат. Я пражываю ў інтэрнаце, там таксама агітуюць галасаваць датэрмінова. Надрукуйце, калі ласка, гэта на Вашым сайце, таму што чытае шмат студэнтаў, і няхай яны будуць у курсе, і таксама іншыя людзі».

Радыё Свабода спрабуе атрымаць камэнтар кіраўніцтва ўнівэрсытэту, тэлефоны ў прыёмнай пакуль не адказваюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG