Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абмяркуе з Лукашэнкам увядзеньне ўтылізацыйнага збору


Сустрэча пуціна з Лукашэнкам у траўні 2011 году

Сустрэча пуціна з Лукашэнкам у траўні 2011 году

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 15 верасьня сустрэнецца ў Сочы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта Пуцін паведаміў 14 верасьня на сустрэчы з губэрнатарам Растоўскай вобласьці Васілём Голубевым і прадстаўнікамі рэгіёну.

Ён сказаў, што абмяркуе з Лукашэнкам тэму ўтылізацыйных збораў на замежную сельгастэхніку.

«Я думаю, што, скажам, і Беларусь зацікаўленая ў тым, каб такія ж меры падтрымкі былі рэалізаваныя, і яны нас падтрымаюць у рамках Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага зьвязу», — сказаў Пуцін.

Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю ўвесьці ўтылізацыйны збор на замежную сельгастэхніку. Ён сказаў, што «гэта мэтазгодна і магчыма, і галоўнае — што не супярэчыць правілам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі», — перадае Інтэрфакс.

Ад 1 верасьня ў Расеі пачалі дзейнічаць ўтылізацыйныя зборы для транспартных легкавых, грузавых машын і аўтобусаў. Гэтая мера на фоне ўступленьня краіны ў СГА заклікана кампэнсаваць страты ад зьніжэньня мытных пошлін за ўвоз аўтамабіляў.

Вечарам 14 верасьня Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Сочы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG