Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіраньне за выбарамі: ад тэорыі да практыкі


Скрыня для галасаваньня. Ілюстрацыйнае фота
Скрыня для галасаваньня. Ілюстрацыйнае фота

На выбары o Палату прадстаўнікоў праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» арганізуе кампанію па незалежным непартыйным назіраньні. Мэта простая — данесьці да беларусаў інфармацыю пра тое, што кожны зь іх можа стаць назіральнікам.

«Назіраньне за выбарамі — гэта надзвычай карысная для грамадзтва справа, якая нясе пазытыўны досьвед. Мы будзем рады, калі да нас далучыцца як мага болей неабыякавых людзей з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй», — кажа кіраўніца праекту Анастасія Матчанка.

Арганізатары кампаніі паспрабавалі падысьці да назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі па-новаму, каб прыцягнуць увагу маладых і актыўных людзей ды паспрабаваць трансфармаваць імідж назіральніка. Каб дасягнуць гэтай мэты — былі створаныя каляровыя паштоўкі, цішоткі, відэаролікі і мультфільмы

Назіральнік зьяўляецца то ў вобразе паглыбленага ў апошнія электронныя навінкі хіпстэра, то як студэнт-акулярнік, гатовы не прапусьціць ніводнай важнай дэталі выбарчага працэсу.

Акрамя гэтага, у межах кампаніі падрыхтаваныя тэкставыя і відэаматэрыялы, якія могуць быць карыснымі для ўсіх назіральнікаў, незалежна ад таго, якую палітычную сілу яны прадстаўляюць.

Анастасія Матчанка таксама зазначыла, што ўсе зацікаўленыя ў назіраньні могуць зьвярнуцца непасрэдна да праекту Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка. Там ім дапамогуць зарэгістравацца назіральнікам.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG