Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка, якая адмовіла Пуціну, узначаліла расейскую "Свабоду"


Марыя Гесэн
Марыя Гесэн
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін асабіста пазваніў амэрыканска-расейскай журналістцы Марыі Гесэн, каб намовіць яе вярнуцца на пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вокруг света», зь якой яе звольнілі за нежаданьне паслаць карэспандэнта, каб асьвятляць ягоны «палёт з жураўлямі». Гесэн адмовілася.

Тэлефонную размову з Пуціным ды спатканьне зь ім у Крамлі сама Гесэн апісала ў часопісе «Большой город». А сёньняшняе выданьне Wall Street Journal цытуе ейныя словы, што ў гэтым спатканьні, якое адбылося 11 верасьня, быў «адзін вельмі сьмешны момант: я напісала пра Пуціна кнігу, але ніколі ў жыцьці зь ім не размаўляла». Кніга, пра якую згадвае Гесэн, выйшла ў ЗША пад загалоўкам «Чалавек бяз твару» («The Man Without a Face»).

Гісторыя спатканьня такая:

Гесэн, якая на мінулым тыдні была ў Празе, патэлефанавалі на яе мабільны тэлефон. Як яна распавядае ў часопісе «Большой город», суразмоўца прадставіўся як «Пуцін Уладзімер Уладзіміравіч» і дадаў: «Я чуў, што вас звольнілі. І што я мімаволі стаў вінаватым у гэтай падзеі».

Пуцін запрапанаваў Гесэн сустрэцца. На сустрэчы, акрамя расейскага прэзыдэнта, прысутнічаў уладальнік «Вокруг света», які журналістку звольніў.

Пуцін, паводле словаў Гесэн, распавёў ёй пра свае зацікаўленьні аховай прыроды і вылаўліваньнем амфараў з марскога дна, а потым прапанаваў, каб яна вярнулася на працу ў рэдакцыю «Вокруг света», заяўляючы, што рэдакцыйная дысцыпліна ў часопісе павінна быць «як у войску». Гесэн сказала яму, што яна ня можа пагадзіцца з гэтым.

Часопіс «Большой город», у якім Гесэн апісала гэтую сустрэчу, дадаў ад сябе: «Перш чым яна пасьпела працытаваць яму расейскі закон аб СМІ, які не дазваляе ўладальнікам уплываць на рэдакцыйную палітыку, ён перапыніў сустрэчу. Верагодна, ён усьвядоміў: у адрозьненьне ад жураўлёў, якія рушылі ўсьлед за ім на новае месца гнездаваньня, Гесэн не зьбіраецца яму падпарадкоўвацца».

Учора прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Корн заявіў, што Марыя Гесэн прыняла ягоную прапанову ачоліць расейскую службу Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG