Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы канцэрт у рамках «Маратону салідарнасьці» адбудзецца ўвечары ў пятніцу.

14 верасьня выступіць бард, краязнаўца, фальклярыст Аляксей Галіч. А кінарэжысэр Вольга Нікалайчык пакажа свой фільм «Палітвязьні».

Наступныя імпрэзы «Маратону салідарнасьці» з палітычнымі зьняволенымі пройдуць 18–19 верасьня, расказала «Свабодзе» адна з арганізатарак вечарын Ганна Шапуцька.

Цягам гэтага тыдня штовечар у офісе партыі БНФ у падтрымку палітычных зьняволеных выступалі музыкі і літаратары.

«За першыя тры дні „Маратону“ мы сабралі больш як 3 мільёны рублёў ахвяраваньняў ад гасьцей вечарын, — кажа Ганна Шапуцька. — У нас зьявілася ідэя зладзіць творчы вечар палітвязьняў, якія адбылі свой тэрмін і маюць нейкія таленты — „палітвязьні палітвязьням“. Напрыклад, Уладзь Яроменак піша вершы і сьпявае. Зьміцер Буланаў грае. Вядома, Уладзімер Някляеў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG