Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі фільм «Нявіннасьць мусульманаў»


У Емэне паліцыя ўжыла газ супраць дэманстрантаў

У Емэне паліцыя ўжыла газ супраць дэманстрантаў

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што яе ўрад ня мае нічога агульнага з правакацыйным фільмам пра прарока Мухамэда, які выклікаў хвалю пратэстаў у арабскім сьвеце. Яна назвала відэа, выстаўленае ў інтэрнэце «агідным і вартым асуджэньня»

Сёньня ўлады Лібіі паведамілі пра затрыманьні некалькіх асобаў, датычных да нападу на консульства ЗША ў Бэнгазі, у выніку якога ў аўторак загінуў амэрыканскі пасол Крыстафэр Стывэнс і яшчэ трое дыпляматаў. Штурм консульства ў Бэнгазі здарыўся падчас акцыі пратэсту супраць зьнятага ў ЗША аматарскага фільму «Нявіннасьць мусульманаў», які многія палічылі абразьлівым для ісламу.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Лібіі Ваніс аш-Шарыф не прывёў падрабязнасьцяў, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва. Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама узмацніў ахову замежных дыпляматычных місіяў ЗША і запэўніў, што адказныя за напад будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Сёньня беспарадкі ля амэрыканскіх пасольстваў здарыліся ў некалькіх мусульманскіх краінах. У Емэне натоўп паспрабаваў штурмаваць амбасаду ЗША. Пратэстоўцы выламалі браму, але былі спыненыя вадамётамі і папераджальнымі стрэламі ў паветра. Падчас сутыкненьняў з паліцыяй там пацярпелі каля 70 чалавек.

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Эгіпце, Тунісе, Марока, Судане і Банглядэшы.


Глядзіце трэйлер да фільму: Хто зрабіў скандальны фільм пра Мухамэда?

XS
SM
MD
LG