Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ера Эгіпту часоў Мубарака пасадзілі


Хосьні Мубарак падчас суду над ім у Каіры 5 студзеня 2012 году

Хосьні Мубарак падчас суду над ім у Каіры 5 студзеня 2012 году

Суд у Эгіпце сёньня пакараў трыма гадамі турмы былога прэм’ер-міністра Ахмэда Назіфа, абвінавачанага ў карупцыі.

На Назіфа таксама накладзены буйны штраф — каля паўтара мільёна даляраў. Ён прызнаны вінаватым у незаконным ўзбагачэньні.

Назіф займаў пасаду кіраўніка ўраду пры экс-прэзыдэнце Эгіпту Хосьні Мубараку і пайшоў у адстаўку ў студзені 2011 году — незадоўга да зьвяржэньня самога прэзыдэнта ў выніку масавых хваляваньняў.

Неўзабаве пасьля падзеньня рэжыму Мубарака Назіф разам зь яшчэ некалькімі асобамі з атачэньня экс-прэзыдэнта быў арыштаваны.

XS
SM
MD
LG