Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шурхая выпусьцілі, але забралі байкотныя ўлёткі


Зьміцер Шурхай

Зьміцер Шурхай

Зьмітра Шурхая адпусьцілі зь Леніскага РАУС Берасьця, пратрымаўшы каля трох гадзінаў. У яго забралі 5 тысяч улётак з заклікам да байкоту выбараў.

Зьміцер Шурхай так распавёў «Свабодзе» аб затрыманьні:


«Былі двое — супрацоўнік міліцыі ў форме, участковы інспэктар Ленінскага РАУС Вярэніч і чалавек у цывільным. Хутчэй за ўсё — супрацоўнік КДБ, таму што адразу пасьля затрыманьня ён зьнік. А я з супрацоўнікам міліцыі паехаў у РАУС. Забралі 5 тысяч улётак, якія былі пры мне. Улёткі пра байкот былі. Склалі пратакол аб тым, што забіраюць улёткі і пратакол, што, як, адкуль узяў і гэтак далей… Улёткі забралі на экспэртызу, сказалі, што ў іх ёсьць заклік да зьвяржэньня існуючай улады. Кажуць, што іх ужо ня вернуць, бо там няма зыходных дадзеных».

Кіраўнік БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай зьяўляецца сябрам берасьцейскай дэмакратычнай кааліцыі «Спадчына», якая заявіла пра байкот выбараў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG