Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтары тысячы жыхароў катэджаў супраць ЦЭЦ і пашырэньня чыгункі


Праект забудовы палігону ля Калодзішчаў
Праект забудовы палігону ля Калодзішчаў

Жыхары катэджных дамоў у пасёлку Калодзішчы пад Менскам сабралі паўтары тысячы подпісаў і патрабуюць ад уладаў зьмяніць праект забудовы мікрараёну Зялёны Бор.

Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар экалягічнага таварыства «Зялёная сетка» Насьця Кажапенка.

На тэрыторыі на ўсход ад Менску, недалёка ад пасёлку Калодзішчы, плянуецца пабудаваць каля 5-6 млн квадратных мэтраў жыльля, ЦЭЦ, сартавальную станцыю і дадатковую ветку чыгункі цераз Рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Сьціклева». Акрамя таго, мяркуецца пабудаваць новую аўтадарогу, дзеля чаго запатрабуецца зьнесьці гаражны каапэратыў.

Эколягі лічаць, што «любое будаўніцтва на тэрыторыі біялягічнага заказьніка» Сьціклева" зьяўляецца ня толькі парушэньнем пастановы Савету міністраў, але і ставіць пад пагрозу поўнага зьнікненьня рэдкія віды расьлін".

Мясцовыя жыхары ня згодныя з першапачатковым праектам, які выносіўся на грамадзкае абмеркаваньне 15 траўня гэтага году. Яны паставілі 1,5 тысячы подпісаў пад адкрытым зваротам з патрабаваньнем зьмяніць праект, выключыўшы зь яго будоўлю сартавальнай станцыі, ЦЭЦ і пашырэньне чыгуначнай веткі.

У сваім адкрытым звароце мясцовыя жыхары адзначалі парушэньні нормаў заканадаўства, а таксама недарэчнасьць, нерацыянальнасьць і эканамічную неабгрунтаванасьць разьмяшчэньня плянаваных аб’ектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG