Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто зрабіў скандальны фільм пра Мухамэда?


http://www.youtube.com/embed/iC6yGzpSvjU

Застаецца нявысьветленым, хто зрабіў поўнамэтражны сатырычны фільм «Нявіннасьць мусульманаў», які выклікае ўсё новыя пратэсты ў арабскіх краінах і, магчыма, стаў прычынай гвалтоўнай сьмерці амэрыканскага амбасадара ў Лібіі Крыстафэра Стывэнса.

Пасьля атакі на консульства ЗША ў Бэнгазі, у выніку якой 12 верасьня загінуў Стывэнс і яшчэ тры ягоныя супрацоўнікі, у сусьветных мэдыях зьявіліся паведамленьні, што фільм зрабіў амэрыканец габрэйскага паходжаньня Сам Басайл (Sam Bacile), які цяпер нібыта хаваецца.

Дадаткова некаторыя мэдыі паведамілі, што габрэйскія донары сабралі 5 мільёнаў даляраў на прадукцыю гэтага фільму, які паказвае прарока Мухамэда як тупаватага і распуснага чалавека. Фільм адзначаецца ненатуральнымі, напышлівымі дыялёгамі і нізкімі эстэтычнымі якасьцямі. Тым ня менш яго зьяўленьне выклікала адмоўную рэакцыю шматлікіх мусульманаў, чыя рэлігія забараняе любое фізычнае адлюстраваньне ісламскага прарока, ня кажучы пра кплівы вобраз.

Цяпер, аднак, зьявіліся сьведчаньні, што пад псэўданімам Сэм Басайл хаваецца копцкі хрысьціянін эгіпэцкага паходжаньня. Так цьвердзіць, напрыклад, Стывен Клайн, які ў інтэрвію агенцтву Ройтэрс назваў сябе кансультантам на здымках фільму.

Некалькі месяцаў назад фільм быў паказаны толькі ў адным амэрыканскім кінатэатры і сышоў з экрану, так і не пакінуўшы па сабе нейкай заўважнай рэакцыі. Потым на рэсурсе YouTube быў пастаўлены 12-хвілінны трэйлер фільму, які таксама ня выклікаў асаблівай увагі. Пратэсты супраць фільму ў арабскіх краінах пачаліся зусім нядаўна, калі на адным сайце зь відэакліпамі гэты трэйлер зьявіўся з арабскімі тытрамі.

Пратэсты, якія пачаліся ў Эгіпце і Лібіі, перакінуліся на Емэн, Іран, Туніс і сэктар Газа.

Пасьля забойства амбасадара Крыстафэра Стывэнса прэзыдэнт Барак Абама паслаў два эскадраныя мінаносцы і 50 марскіх пяхотнікаў ў Лібію з мэтай забясьпечыць ахову амбасады Злучаных Штатаў у лібійскай сталіцы Трыпалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG