Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам даспадобы тавары з Эўразьвязу


53% апытаных аддаюць перавагу таварам з краінаў Эўразьвязу. І толькі 24% — з краінаў колішняга Савецкага Саюзу.




Гэтыя дадзеныя агучыў дырэктар Цэнтру інтэграцыйных дасьледаваньняў Эўразійскага банку разьвіцьця Яўген Вінакураў.

У сярэднім па 11 краінах, дзе праводзілася апытаньне, гэтыя паказчыкі склалі 38%, 41%, 46% адпаведна.

Пры гэтым 20% расейцаў ахвотней купляюць беларускія тавары.

У дасьледаваньні ўзялі ўдзел жыхары 11 краін былога СССР з выбаркай ад адной да дзьвюх тысяч у кожнай краіне. Гэта былі краіны СНД за выключэньнем Туркмэністану і Грузіі, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG