Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая агітацыя: «Шукаем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў»


Агітацыйны пікет Аксаны Закрэўскай

Агітацыйны пікет Аксаны Закрэўскай

З такой назвай каманда кандыдаткі на дэпутацтва ад грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Закрэўскай праводзіць ля магілёўскага рэчавага рынку «Грабянёўскі» перадвыбарчую агітацыю.

Наведнікам рынку прапануецца знайсьці сярод 110 дзейных кандыдатаў свайго. Статыстыка пазнавальнасьці дэпутатаў — тут жа, на выстаўленым плякаце.

Закрэўская: «Мы хочам прыцягнуць увагу выбарцаў да праблемы непазнавальнасьці дэпутатаў. Чатыры гады таму іх абралі, а выбарцы нават ня могуць вызначыць, хто іх дэпутат, прозьвішча іхнага ня ведаюць. Людзі рэагуюць з усьмешкай. Кажуць, што ня ведаем, на выбары ня ходзім, не цікавімся й што «мы па-за палітыкай».

Аксана Закрэўская, выбарчы пікет. Статыстыка пазнавальнасьці дэпутатаў

Аксана Закрэўская, выбарчы пікет. Статыстыка пазнавальнасьці дэпутатаў



Тым часам выбарчая камісія Магілёўскай-Прамысловай акругі № 87 задаволіла зварот Аксаны Закрэўскай на павелічэньне колькасьці месцаў для агітацыі. Раней кандыдатам у дэпутаты гэтай акругі дазволена было праводзіць агітацыйныя пікеты на яе ўскрайку ў нялюдных месцах. Пасьля задавальненьня звароту кандыдаткі яна й здолела арганізаваць пікет на рынку. Раней яе агітацыя зводзілася да распасюду агітацыйных матэрыялаў без пікетаваньня.

Наведнік рынку шукае свайго дэпутата і не знаходзіць

Наведнік рынку шукае свайго дэпутата і не знаходзіць

XS
SM
MD
LG