Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Коўтун: «На трэнінгу вучылі парушаць кодэкс»


У Берасьці адбыўся трэнінг для сябраў участковых камісій. Як распавёў назіральнік ад Беларускага Хэльсынскага камітэту па Берасьцейскай-Памежнай выбарчай акрузе № 4 Аляксей Коўтун, ён пачуў інструкцыі, якія парушаюць выбарчае заканадаўства.

Трэнінг адбываўся ў форме ролевай гульні, кажа Аляксей Коўтун — была выстаўленая скрыня для галасаваньня:

«Была інсцэніроўка выбарчай камісіі. Потым разглядаліся розныя пытаньні, аднак самае галоўнае, на мой погляд, — пытаньне аб прысутнасьці назіральнікаў не разглядалася. То бок не абмяркоўвалася, на якой адлегласьці яны могуць знаходзіцца падчас падліку галасоў, ці могуць яны бачыць бюлетэні. Абмяркоўвалася пытаньне аб выдачы бюлетэняў для галасаваньня па месцы жыхарства. Згодна з кодэксам павінна выдавацца такая колькасьць бюлетэняў, колькі паступіла заявак ад грамадзянаў. Аднак вядоўца трэнінгу сказала, што, маўляў, паводле яе досьведу яны выдаюць болей, бо могуць быць памылкі... То бок фактычна яна прызнала, што парушае выбарчы кодэкс, і пры гэтым вучыла парушаць яго іншых».

Як распавёў Аляксей Коўтун, на трэнінгу прысутнічалі больш за 100 чалавек — сябраў участковых камісій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG