Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіроўваюць у Лібію марскіх пяхотнікаў


Будынак кансуляту ў Бэнгазі, дзе былі забітыя амэрыканскія дыпляматы
Будынак кансуляту ў Бэнгазі, дзе былі забітыя амэрыканскія дыпляматы

ЗША накіроўваюць два эскадраных мінаносцы і 50 марскіх пяхотнікаў ў Лібію пасьля забойства ў Бэнгазі амэрыканскага амбасадара Крыстафэра Стывэнса.

Вайскоўцам даручана забясьпечыць ахову амбасады Злучаных Штатаў у лібійскай сталіцы Трыпалі, дзе колькасьць супрацоўнікаў дыпмісіі значна скарацілі. Амэрыканцаў эвакуююць і з Бэнгазі, дзе ў аўторак пры нападзе на консульства ЗША акрамя Стывэнса былі забітыя яшчэ тры дыпляматы.

У Вашынгтоне не выключаюць, што ў падрыхтоўцы нападу ў Бэнгазі маглі ўдзельнічаць ўзброеная групоўка «Ансар аш-Шарыя» і «Аль-Каіда» ў краінах ісламскага Магрыбу.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што вінаватыя ня сыдуць ад пакараньня. Ён заклікаў лібійскія ўлады аказаць сьледзтву ўсю неабходную падтрымку. Абама таксама заклікаў прэзыдэнта Эгіпту, дзе натоўп на днях штурмаваў амэрыканскае пасольства ў Каіры, не дапусьціць парушэньня абавязацельстваў у пытаньнях бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG