Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады вырашылі аб’яднаць пяць рэспубліканскіх газэтаў — «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспублiка», «Беларуская ніва» і «Знамя юности» — у адну, самую галоўную. Пакуль што плянавая газэта ня мае назвы. Якую назву прапанавалі б вы?

У рэдакцыі «Свабоды» сышліся на тым, што гэтае новае выданьне магло б называцца папросту «Газэта». Паколькі яна мае быць адна і галоўная, дык ня трэба баяцца, што яе паблытаюць зь іншай.

Але былі і іншыя прапановы: «Галоўная газэта», «Чыстая праўда», «Народная шкварка», «Среди растений и жывотных», «$500»...

Напішыце свае прапановы. Хто ўгадае сапраўдны назоў — атрымае прыз Свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG